БЕЛ Ł РУС

Упершыню за доўгі час ЗВР Беларусі зменшыліся

3.04.2026 / 10:10

Nashaniva.com

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі скараціліся за сакавік на $1,1 мільярда і на 1 красавіка склалі $15,2 млрд.

Скарачэнне аб’ёму золатавалютных рэзерваў звязана са змяншэннем коштаў на золата на міжнародных фінансавых рынках, тлумачыць Нацбанк.

Апошнія месяцы ЗВР Беларусі пастаянна раслі, дзякуючы росту цэн на золата.

Па выніках 2024 года золатавалютныя рэзервы складалі 9 млрд даляраў, а ў сакавіку 2025 года ўзялі планку ў 10 млрд даляраў. У маі — 11 млрд, на канец 2025 года яны складалі 14,4 млрд, а на 1 сакавіка 2026 года складалі 16,4 млрд даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула