БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

3.04.2026 / 11:08

Nashaniva.com

«Давайце спынемся ныць і плакаць, што ў нас людзей не хапае».

Фота: БелТА

На адкрыцці 42‑й гарадской паліклінікі ў Мінску Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанне дэфіцыту работнікаў у краіне.

«Давайце спынімся ныць і плакаць, што ў нас людзей не хапае. Мне хочацца, каб у Беларусі ўсё было прыгожа і якасна. Людзей у нас хапае. Трэба выбудаваць сістэму так, каб тыя людзі, якія ёсць, маглі працаваць, і зарабляць, і абслугоўваць насельніцтва», — сказаў Лукашэнка.

«Гэта больш чым на 200 працэнтаў тычыцца Міністэрства аховы здароўя. Медыкі як прэзідэнт: колькі трэба, столькі і працуюць», — дадаў ён.

Відаць, гэтымі словамі Лукашэнка хацеў сказаць, што медыкі павінны працаваць болей, бо сам пра сябе ён любіць паўтараць, што працуе без адпачынкаў. Пры гэтым з пачатку тыдня ў Лукашэнкі, мяркуючы па паведамленнях яго прэс-службы і з'яўленні ў публічнай прасторы, сёння толькі трэці працоўны дзень. У панядзелак ён прымаў расійскага губернатара, у сераду праводзіў нараду з вайскоўцамі. Аўторак і чацвер былі прысвечаныя хакею. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула