БЕЛ Ł РУС

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве

3.04.2026 / 11:40

Nashaniva.com

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях і міліцыі пракаментавалі інфармацыю пра нібыта начныя выбухі ў раёне Задняпроўе.

У сацыяльных сетках пісалі, што між 23:00 і 23:30 2 красавіка ў Магілёве чулі два выбухі. Гук даносіўся з боку Задняпроўя.

Мясцовыя ўлады ў выніку адрэагавалі на інфармацыю.

«МНС і УУС афіцыйна паведамляюць, што ніякіх надзвычайных падзей у Задняпроўі не назіраецца. Паведамленні пра лятаючыя дроны і выбухі 2 красавіка паміж 23:00 і 23:30 пацверджання не знайшлі», — зазначаецца ў паведамленні гарадскіх уладаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула