Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме
Самалёт пацярпеў крушэнне падчас трэніровачнага палёту.
«Сёння каля 11:00 па маскоўскім часе ў Рэспубліцы Крым падчас выканання планавога вучэбна-трэніровачнага палёту пацярпеў аварыю самалёт Су-30», — паведамілі ў Мінабароны Расіі.
У Мінабароны сцвярджаюць, што самалёт выконваў палёт без боекомплекта, экіпаж катапультаваўся, пагрозы жыццю для лётчыкаў няма.