БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

3.04.2026 / 13:52

Nashaniva.com

Жанчына адправілася на балота па ўраджай журавін. Сваёй знаходкай яна падзялілася ў тыктоку, паказаўшы працэс збору ягад у вясновым лесе, паведамляе Narachanka.by.

Падставай для збору кіслых ягад стала жаданне прыгатаваць квашаную капусту. Паводле слоў жанчыны, так страва атрымліваецца значна смачнейшай. Нягледзячы на вясну, ягады захаваліся ў добрым стане.

— Сяджу дома і думаю: хочацца квашанай капусты, — распавядае гераіня. — А я заўсёды люблю рабіць яе з журавінамі. Вось я на балоце, і ягада тут, як ні дзіўна, ёсць. Вельмі прыгожая.

Паколькі паездка была спантаннай, жанчына не ўзяла з сабой спецыяльную тару і збірала ўраджай у поліэтыленавы пакет. Невялікай колькасці ягад павінна хапіць для хатніх нарыхтовак.

Збор журавін вясной — вядомая практыка для жыхароў мясцін з вялікімі балотамі. Перазімавалая ягада, якую называюць «падснежнай», цэніцца за павышанае ўтрыманне цукру і адсутнасць рэзкай кіслаты, характэрнай для восеньскага ўраджаю. Аднак такія журавіны горш захоўваюцца, таму іх імкнуцца выкарыстоўваць адразу для кулінарных мэтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула