БЕЛ Ł РУС

У Белавежскай пушчы зладзяць тэхнарэйв

3.04.2026 / 15:01

Nashaniva.com

Белавежская пушча на адзін вечар стане цэнтрам электроннай музыкі.

Ілюстрацыйнае фота

Прычым тэхнарэйв зладзяць не дзе-небудзь, а ў сядзібе Дзеда Мароза. Вядомая і дата — 18 красавіка.

«Уявіце: векавыя дрэвы, начная ілюмінацыя казачнай сядзібы і магутныя біты, што пранізваюць цішыню ночы. Гэта не проста вечарына, гэта пагружэнне ў іншую рэальнасць», — так анансуюць будучую падзею ў акаўнтах Белавежскай пушчы.

Акрамя лакацыі, фішкай стане і музыка. У лайн-апе значацца Police in Paris, CAVEX, ANK і CORT333.

Акрамя музыкі, арганізатары абяцаюць вячэрнюю прагулку па магічнай сядзібе, атмасфернае вогнішча і, канешне, фудкорты.

Пачнецца мерапрыемства а 21:00 і працягнецца да другой гадзіны ночы.

Цана фіксаваная — 63 рублі пры куплі ў аператара. Колькасць білетаў абмежаваная — паведамілі, што іх будзе 500 штук.

Ёсць і прыемны бонус: бясплатны трансфер ад галоўных варот Нацыянальнага парку да пляцоўкі і назад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула