БЕЛ Ł РУС

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

3.04.2026 / 16:04

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі французскага выдання RFI, Украіна наладзіла супрацоўніцтва з міжнародна прызнаным урадам Лівіі ў Трыпалі і размясціла там сваіх вайсковых спецыялістаў. Гэта дазваляе ёй уплываць на сітуацыю ў Міжземным моры і ствараць пагрозу расійскім караблям, якія рухаюцца ў бок Суэцкага канала.

Фота ілюстрацыйнае

Паведамляецца, што ў Лівіі знаходзяцца больш за 200 украінскіх вайскоўцаў і экспертаў. Яны працуюць на трох асноўных аб’ектах. Адзін з іх — авіябаза ў Місраце, дзе таксама прысутнічаюць сілы іншых краін. Другі аб’ект размешчаны каля Меліты — там створана база для запуску паветраных і марскіх беспілотнікаў. Трэці пункт выкарыстоўваецца для каардынацыі сумеснай працы ўкраінскіх спецыялістаў з заходнелівійскімі вайскоўцамі каля аэрапорта Трыпалі.

Такое супрацоўніцтва стала магчымым пасля пагаднення, падпісанага ў кастрычніку 2025 года. У яго межах Украіна дапамагае рыхтаваць лівійскіх вайскоўцаў і пастаўляе беспілотныя сістэмы.

Крыніцы французскага выдання сцвярджаюць, што ўжо адбыліся дзве атакі на расійскія судны ў Міжземным моры. Месяц таму, у пачатку сакавіка быў пашкоджаны газавоз, які перавозіў звадкаваны газ, а яшчэ раней, у снежні 2025 года — танкер. У абодвух выпадках выкарыстоўваліся марскія беспілотнікі, запушчаныя з тэрыторыі Лівіі.

Раней Расія абвінавачвала ўлады ў Трыпалі ў падтрымцы ўкраінскага боку і супрацоўніцтве з заходнімі спецслужбамі. У самой Лівіі таксама ёсць занепакоенасць ростам замежнай вайсковай прысутнасці, бо некаторыя палітыкі лічаць гэта пагрозай суверэнітэту краіны і магчымай прычынай новага геапалітычнага канфлікту.

Чытайце таксама:

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай

Пасля атакі ў Міжземным моры расійскія ЗПГ-танкеры мяняюць маршруты

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны

Каля берагоў Лівіі загарэўся расійскі танкер

Каментары да артыкула