Беларусь адзін з асноўных імпарцёраў расійскіх сыроў і тварагу
У 2025 годзе Беларусь заняла другое месца сярод краін-імпарцёраў расійскіх сыроў і тварагу. Паводле даных расійскага «Аграэкспарта», агульны кошт закупак склаў каля 29 мільёнаў даляраў.
Фота ілюстрацыйнае
Больш за Беларусь у Расіі малочных прадуктаў набыў толькі Казахстан — там імпарт перавысіў 84 мільёны даляраў.
У лік асноўных пакупнікоў таксама ўвайшлі Узбекістан, Кыргызстан і Азербайджан, але іх аб’ёмы былі значна меншыя.
Агулам Расія ў 2025 годзе паставіла на знешнія рынкі каля 33 тысяч тон сыроў і тварагу на суму амаль 173 мільёны даляраў. Гэта прыкладна на 14% больш у грашовым вылічэнні, чым годам раней, і гэта стала гістарычным максімумам.
Чытайце таксама:
Беларусь на другім месцы ў свеце па закупках расійскага мяса
Беларусь закупіла амаль палову расійскага экспартнага чаю
Беларусь апынулася на трэцім месцы па закупках ільнянога алею з Расіі