БЕЛ Ł РУС

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі

4.04.2026 / 09:01

Nashaniva.com

«Сардэчна запрашаю зноў у «Лічбавы супраціў», мае рускія браты і сёстры», — напісаў ён.

Павел Дураў. Фота: сацсеткі 

Стваральнік Telegram Павел Дураў пракаментаваў блакаванне месенджара ў Расіі, паабяцаўшы зрабіць яго трафік «больш складаным для выяўлення і блакавання».

«Сардэчна запрашаю зноў у «Лічбавы супраціў», мае рускія браты і сёстры. Зараз уся нацыя мабілізаваная, каб абысці гэтыя абсурдныя абмежаванні. Мы таксама будзем адаптавацца, робячы трафік Telegram больш складаным для выяўлення і блакавання», — напісаў ён.

Прадпрымальнік адзначыў, што некалькі гадоў таму Іран забараніў Telegram — «і вынік аказаўся аналагічным расійскаму». Паводле яго даных, 65 мільёнаў расіян штодня карыстаюцца Telegram праз VPN, а больш за 50 мільёнаў — адпраўляюць паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула