БЕЛ Ł РУС

У выніку расійскага ўдару па Нікапалі загінулі пяць чалавек

4.04.2026 / 12:02

Nashaniva.com

Пяць чалавек загінулі, 19 паранены пасля атакі расійскіх войскаў ва ўкраінскім Нікапалі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Ганжа.

«Праціўнік нанёс удар FPV-дронамі. Успыхнуў пажар. Пацярпелі гандлёвыя павільёны і краму, — напісаў ён.

Па дадзеных чыноўніка, сярод пяці загінулых — тры жанчыны і два мужчыны. Сярод 19 пацярпелых ёсць 14‑гадовы падлетак, яго стан ацэньваецца як цяжкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула