БЕЛ Ł РУС

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

4.04.2026 / 13:59

Nashaniva.com

Больш за 160 праблемных дакументаў паказалі на мяжы з пачатку года, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.

Ведамства нават прадэманстравала прыклады старонак беларускіх пашпартоў, з якімі людзей не прапусцілі праз мяжу. 80 замежнікаў спрабавалі ўехаць у Беларусь без візы.

Яшчэ 33 чалавекі паказалі пашпарты з пашкоджанымі фотаздымкамі або размытымі пячаткамі органаў, што выдалі дакумент. У чатырох беларусаў пашпарты знаходзіліся ў базе несапраўдных дакументаў.

Акрамя таго, двое замежнікаў спрабавалі перасекчы мяжу па падробленым і чужым дакуменце. Больш за 30 грамадзян Беларусі і іншых краін прад’явілі пратэрмінаваныя пашпарты. Часцей за ўсё гэта адбывалася з-за таго, што людзі не замянілі дакументы пасля змены прозвішча.

У Threads у ДПК пачалі пытацца, які дакумент «не першай свежасці» дакладна пройдзе кантроль — каб разумець.

— Галоўнае, каб усе рэквізіты дакумента былі ў парадку (пячаткі, штампы, дадзеныя), а калі, напрыклад, старонка надарваная, то ўжо трэба мяняць, — падказалі ў ведамстве. Пагранічнікі таксама дадалі, што пашкоджаныя дакументы на мяжы канфіскуюцца, таму паспрабаваць прайсці з імі яшчэ раз, спадзеючыся на разуменне іншага супрацоўніка, не атрымаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула