БЕЛ Ł РУС

На мяжы Літвы з Беларуссю развярнулі 35 мігрантаў — гэта рэкорд з пачатку года

4.04.2026 / 14:19

Nashaniva.com

Гэта рэкордная сутачная колькасць мігрантаў, зафіксаваная сёлета, піша Delfi.lt.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы

Паводле даных службы, затрыманыя замежнікі назваліся грамадзянамі Афганістана, Ірана, Марока, Пакістана і Самалі. У іх не было дакументаў, за выключэннем аднаго грамадзяніна Афганістана.

Сярод згаданых 35 замежнікаў была таксама група мігрантаў, якія планавалі незаконна пранікнуць у Літву. Аднак, знаходзячыся яшчэ на беларускім баку і ўбачыўшы літоўскіх памежнікаў, што набліжаліся, яны не паспелі перасекчы мяжу і адышлі.

Большасць нелегальных мігрантаў трапляе ў Літву праз тэрыторыю Чапкяляйскага дзяржаўнага прыроднага запаведніка ў Варэнскім раёне, што ля Гродна.

У сераду былі праведзены індывідуальныя праверкі замежнікаў, затрыманых як у гэтым, так і ў іншых месцах. Падчас гэтых праверак пагранічнікі ўстанавілі, што мігрантам нічога не пагражае. Пасля ацэнкі ўсіх абставін іх вярнулі ў Беларусь. 

У мінулым годзе супрацоўнікі Службы аховы мяжы не ўпусцілі 1,6 тыс. нелегальных мігрантаў, з пачатку гэтага года — 186.

За ўвесь перыяд міграцыйнага крызісу з лета 2021 года на мяжы Беларусі з краінамі-членамі ЕС у Літву ў агульнай складанасці не ўпусцілі больш за 24,6 тыс. нелегальных мігрантаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула