БЕЛ Ł РУС

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску

4.04.2026 / 15:16

Nashaniva.com

Кантроль аплаты за паркоўку ў Мінску будзе весці мабільны комплекс, усталяваны на легкавым аўтамабілі Belgee X50.

Belgee X50. Ілюстрацыйнае фота

Транспартны сродак будзе адрознівацца магнітнымі налепкамі «бяспека руху», паведамілі Мінск-навінам у «Паркоўках сталіцы».

Дзяржустановай распрацаваны маршруты руху комплексу з улікам максімальнага пакрыцця вулічна-дарожнай сеткі, на якой размешчаны паркоўкі, як з прыцягненнем спецыялістаў па працы з кліентамі, якія працуюць у пешым парадку, так і без іх, у залежнасці ад размяшчэння транспартных сродкаў на паркоўках.

— Зараз праходзіць інтэграцыя праграмнага забеспячэння абсталявання мабільнага комплексу з праграмай parkouka.by, — распавёў намеснік дырэктара «Парковак сталіцы» Аляксандр Ашаўнёў.

Parkouka.by

Мабільны комплекс будзе выкарыстоўвацца на парковачнай прасторы Мінска з перадачай звестак аб аплатах у праграмна-тэхнічны комплекс parkouka.by. Мабільны комплекс будзе першапачаткова фіксаваць адсутнасць аплаты парковак з унясеннем інфармацыі ў праграмна-тэхнічны комплекс. Пасля гэтага супрацоўнік установы пры паўторнай фіксацыі будзе размяшчаць на транспартным сродку інфармацыйны лісток аб парушэнні парадку аплаты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула