БЕЛ Ł РУС

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы

4.04.2026 / 16:27

Nashaniva.com

Беларускія каталікі змогуць паглядзець велікодныя набажэнствы па тэлебачанні 4 і 5 красавіка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

4 красавіка ўвечары па каналах «Беларусь 1» і «Беларусь 24» а 23:20 пакажуць Пасхальную вігілію — галоўную літургію года ў каталікоў. Яна будзе праходзіць у мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, а службу ўзначаліць мітрапаліт Іосіф Станеўскі.

Таксама ў гэты ж дзень а 21:00 каналы «Беларусь 4 Віцебск» і «Віцебск» будуць трансляваць вігілію з касцёла Святога Казіміра ў Лепелі.

Пасхальная вігілія — гэта цэнтральнае богаслужэнне Вялікай суботы. Яна пачынаецца з літургіі святла, калі асвячаюць агонь і вялікую свечку (Пасхал), што сімвалізуе Хрыста. Затым гучыць старажытны гімн пра ўваскрэсенне, пасля чаго ідзе літургія хрышчэння з асвячэннем вады.

5 красавіка а 08:40 на канале «Беларусь 1» будзе паказана святочнае віншаванне з Вялікаднем ад мітрапаліта Іосіфа Станеўскага.

А 16:20 на «Беларусь 3» можна будзе паглядзець трансляцыю з Ватыкана — велікоднае пасланне і дабраславенне Папы Рымскага «Гораду і свету».

Чытайце таксама:

Стаў вядомы расклад літургій на Вялікдзень у беларускіх супольнасцях Польшчы

Беларусаў Вільні і Варшавы запрашаюць на велікодныя канцэрты

Каталіцкі арцыбіскуп Станеўскі наведаў канцэрт да «Дня яднання народаў Беларусі і Расіі»

Каментары да артыкула