На Браслаўшчыне ў пажары загінулі маці з сынам
Трагедыя адбылася ноччу 5 красавіка ў вёсцы Каленкішкі Браслаўскага раёна.
Паведамленне пра загаранне жылога дома паступіла ратавальнікам у 2:44. Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца, дом і суседняя гаспадарчая пабудова былі цалкам ахоплены агнём.
Падчас тушэння пажару і разбору канструкцый ратавальнікі знайшлі целы двух загінулых.
Ахвярамі агню сталі 74‑гадовая гаспадыня і яе 40‑гадовы сын. Прычыны пажару пакуль не вядомыя.