БЕЛ Ł РУС

Памёр стваральнік расійскай гіпергукавой ракеты «Цыркон»

5.04.2026 / 18:03

Nashaniva.com

Гэтыя ракеты Расія выкарыстоўвала і для ўдараў па Украіне.

Аляксандр Лявонаў. Фота: прэс-служба губернатара Маскоўскай вобласці Расіі

Стваральнік гіпергукавой ракеты «Цыркон», кіраўнік расійскай ваенна-прамысловай карпарацыі «НВА машынабудавання» Аляксандр Лявонаў памёр у 74 гады.

«Цыркон» — гэта расійская карабельная гіпергукавая крылатая ракета для паражэння надводных і наземных цэляў. Прынята на ўзбраенне ў 2023 годзе. Ракета запускаецца з караблёў і падводных лодак і мае далёкасць ад 400 да 1,5 тысячы км.

Гэтыя ракеты Расія выкарыстоўвала і для ўдараў па Украіне.

Лявонаў нарадзіўся 26 лютага 1952 года ў Маршанску Тамбоўскай вобласці Расіі. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут па спецыяльнасці «лятальныя апараты» і адразу пасля выпуску стаў працаваць у ЦКБ машынабудавання (з 1983‑га гэта «НВА машынабудавання»). 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула