Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі
Прэзідэнт Украіны паведаміў пра цікавасць да абмену ваенным досведам і досведам па бяспецы.
Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 5 красавіка прыехаў у сталіцу Сірыі Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам краіны Ахмедам аш-Шараа.
«Абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне і перспектывы па яе змяненні да лепшага. Абмеркавалі і абставіны вайны Расіі супраць Украіны, удзячны за падтрымку. Ёсць вялікая цікавасць да абмену ваенным досведам і досведам па бяспецы», — расказаў пра візіт Зяленскі.
У верасні 2025 года Украіна і Сірыя падпісалі сумеснае камюніке аб аднаўленні дыпламатычных стасункаў.