БЕЛ Ł РУС

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў

5.04.2026 / 22:23

Nashaniva.com

Мікалай Шарапаў напісаў кнігу пра вайну ва Украіне — «СВОими глазами».

На вайне супраць Украіны загінуў Z-блогер Мікалай Шарапаў, аўтар канала «VELES тихонько пишет». «Велес» быў пазыўным Шарапава.

Ён памёр ад раненняў 4 красавіка, паведамілі яго паплечнікі па канале.

Шарапаў быў аўтарам кнігі пра вайну ва Украіне «СВОими глазами». У 2024 годзе ён з гэтай кнігай стаў лаўрэатам расійскай літаратурнай прэміі імя Арсеннева.

У сваім тэлеграм-канале (50 тысяч падпісчыкаў) ён распавядаў пра будні расійскіх вайскоўцаў на Пакроўскім кірунку і збіраў грошы. Шарапаў быў у званні малодшага лейтэнанта.

Блогер родам з Сібіры. З 2022 года ўдзельнічаў у поўнамаштабнай вайне, камандаваў разведгрупай і быў аператарам БПЛА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула