БЕЛ Ł РУС

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча

5.04.2026 / 22:39

Nashaniva.com

Шмат гадоў ён аддаў працы на кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

Анатоль Верабей. Фота: «Радыё Свабода»

У 75 гадоў пайшоў з жыцця крытык і літаратуразнаўца Анатоль Верабей. Ён быў даследчыкам творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Анатоль Верабей нарадзіўся 10 жніўня 1950 года ў вёсцы Вайнілавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 1972 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Быў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук, пасля — у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы. З 1990 па 2020 гады працаваў дацэнтам кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук.

Літаратуразнаўца выдаў кнігі «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў; Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-расійскі паэтычны ўзаемапераклад 20— 30‑х гадоў» (1990), брашуру «Паэзія Максіма Танка» (1983). Удзельнічаў у выданні збораў твораў Уладзіміра Караткевіча, Піліпа Пестрака.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула