БЕЛ Ł РУС

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

6.04.2026 / 08:04

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася ўчора днём у Шыльвах.

У выніку пажару знішчаны пяць нежылых дамоў і шэсць гаспадарчых пабудоў. На шчасце, абышлося без пацярпелых.

На месцы здарэння працавалі восем адзінак тэхнікі МНС. Пажар удалося ліквідаваць, аднак прычыны ўзгарання пакуль не ўстаноўлены, паведамляе МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула