БЕЛ Ł РУС

На літоўска-беларускай мяжы развярнулі 33 нелегальных мігрантаў

6.04.2026 / 08:15

Nashaniva.com

Латвійскія памежнікі спынілі 65 нелегальных мігрантаў.

Ілюстрацыйнае фота Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы

На мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі за мінулыя суткі развярнулі 33 нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі незаконна перайсці мяжу, паведамляе LRT са спасылкай на Дзяржаўную службу аховы дзяржаўнай мяжы.

Латвійскія памежнікі ў нядзелю развярнулі 65 нелегальных мігрантаў, польскія службоўцы ў суботу такіх выпадкаў не зафіксавалі.

З пачатку 2026 года ў Літву не ўпусцілі 285 нелегальных мігрантаў, прычым у ноч на суботу быў рэкорд — 35 чалавек. Летась было зафіксавана больш за 1,6 тысячы спроб незаконна трапіць у краіну з Беларусі, у 2024 годзе — 1002.

Чытайце таксама:

Плынь нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Польшчу скарацілася на 96%

Каментары да артыкула