БЕЛ Ł РУС

Касмічны карабель «Арыён» дасягнуў зоны гравітацыйнага ўплыву Месяца

6.04.2026 / 12:24

Nashaniva.com

Касмічны карабель «Арыён» цяпер знаходзіцца ў пункце, дзе сіла прыцягнення Месяца дзейнічае мацней, чым гравітацыя Зямлі, паведамілі ў NASA.

Крысціна Кох глядзіць на Зямлю. Фота: NASA via Getty Images

Астранаўты знаходзяцца ў дарозе каля пяці дзён. А 8:42 (па мінскім часе) «Арыён» увайшоў у зону ўплыву Месяца: адтуль касманаўты могуць адначасова бачыць Зямлю і Месяц і, магчыма, нават сонечнае зацьменне, калі Сонца, з пункту гледжання «Арыёна», знікне за Месяцам.

Цяпер астранаўтаў чакаюць вырашальныя гадзіны: у 20:00 яны павінны абляцець Месяц. Для вырашальнага манеўру, які, між іншым, будзе транслявацца ў прамым эфіры на YouTube, адведзена шэсць гадзін.

У гэты час «Арыён» максімальна наблізіцца да Месяца: «Яны праляцяць над адваротным бокам Месяца і сфатаграфуюць месяцовыя ўтварэнні, якія яшчэ ніколі не бачыла чалавечае вока», — паведамляе NASA.

Нягледзячы на высокія тэхналогіі і гонку за рэкордамі, на караблі знайшлося месца і для велікоднай традыцыі: экіпаж «Арыёна» схаваў на борце велікодныя яйкі.

«Гэта былі, праўда, абязводжаныя яйкі, але мы ўсе былі вельмі шчаслівыя», — сказала амерыканская астранаўтка Крысціна Кох.

На борце знаходзяцца амерыканскія астранаўты Віктар Гловер, Крысціна Кох і Рыд Уайзман, а таксама канадскі астранаўт Джэрэмі Хансен. Кох — першая жанчына на борце місіі NASA.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула