БЕЛ Ł РУС

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай

6.04.2026 / 14:09

Nashaniva.com

Гаворка пра катар «Аўгустын» — адзін з сімвалаў сталічнага дзіцячага парка, які курсіруе па акваторыі Свіслачы ў самым цэнтры горада.

Трамвайчык ходзіць па меры напаўнення, фіксаванага раскладу ў яго няма. Усяго ён можа прыняць на борт 27 чалавек, піша Times.by.

Увесь маршрут — ад парка Горкага да музычнага фантана (каля парка Янкі Купалы) — займае каля 20 хвілін. Водныя прагулкі ў выходныя дні пачынаюцца з 10:00 і заканчваюцца а 22:00, у буднія — з 12:00 да 22:00.

Кошт не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам і складае 10 рублёў. Для дзяцей да трох гадоў, дзяцей з інваліднасцю і інвалідаў I групы — бясплатна.

«Аўгустын» пачаў працаваць у парку Горкага ў 1990-х, але ў 2018 годзе быў спісаны па заканчэнні тэрміну службы. У жніўні 2024 года легендарны рачны трамвай нечакана вярнулі на Свіслач, аднавіўшы яго на базе больш новага катэра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула