Гэта самая дарагая хрушчоўка краіны
Гэта аднапакаёвая кватэра на сталічнай вуліцы Кальварыйскай.
Кватэра прадаецца за 114 888 даляраў (337 357 рублёў), паведаміла ў сваім канале экспертка па нерухомасці Наталля Літоўская.
Другі паверх дома 1961 года пабудовы за дзве хвіліны хады ад станцыі метро «Фрунзенская». Плошча — 29,7 кв. м, з іх 17,6 кв. м — жылая.