У гонар рэжысёра Фларыяна Ждановіча назавуць новую вуліцу ў Мінску
У Мінску новую вуліцу назавуць у гонар беларускага рэжысёра і акцёра Фларыяна Ждановіча (1884-1937). Раней гэты праезд быў без назвы, але цяпер яму афіцыйна далі імя. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Фларыян Ждановіч. Фота: Wikimedia Commons
Гаворка ідзе пра ўчастак паміж вуліцамі Станіслава Манюшкі і Алеся Дудара. Частка гэтага праезду злучае вуліцы Манюшкі і Янкі Лучыны, а другая частка раней была пусткай і будаўнічай пляцоўкай.
Фларыян Ждановіч — вядомы беларускі рэжысёр, акцёр і педагог. Ён паставіў першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі пастаноўку п’есы «Паўлінка» Янкі Купалы яшчэ ў 1913 годзе. Таксама пад яго кіраўніцтвам у Мінску быў адкрыты Беларускі дзяржаўны тэатр, які цяпер вядомы як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. У 1930‑я гады быў рэпрэсаваны, у 1937‑м расстраляны.
Чытайце таксама:
Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос
Досвед Масквы. Што абвешчаная рэнавацыя можа прынесці гарадам Беларусі
У Магілёве хочуць назваць вуліцу ў гонар гісторыка-лукашыста і ідэйнага настаўніка Гігіна