Маджтаба Хаменеі па-ранейшаму ў цяжкім стане і без прытомнасці — The Times
Ён праходзіць лячэнне ў горадзе Кум.
Новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі недзеяздольны і праходзіць лячэнне ў горадзе Кум, піша The Times са спасылкай на даныя амерыканскай і ізраільскай разведак, распаўсюджаныя сярод саюзнікаў у Персідскім заліве.
Паводле гэтых даных, Маджтаба Хаменеі знаходзіцца без прытомнасці, яго стан цяжкі.
Горад Кум размешчаны за 130 км на поўдзень ад Тэгерана, лічыцца свяшчэнным у шыіцкім ісламе.
На мінулым тыдні прадстаўнік МЗС Ірана Эсмаіл Багаі, каментуючы паведамленні пра магчымыя ранення Хаменеі і адсутнасць яго тэлевізійных зваротаў, запэўніваў, што «з ім усё ў парадку».
Раней распаўсюджваліся ягоныя звароты да іранскага народа, але самога Маджтабу не паказвалі.