БЕЛ Ł РУС

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу

7.04.2026 / 12:39

Nashaniva.com

Сусветная прэм’ера мультфільма адбудзецца 1 мая.

У інтэрнэце з’явіўся першы трэйлер мультфільма паводле рамана Джорджа Оруэла «Ферма жывёлаў». Сусветная прэм’ера мультфільма адбудзецца 1 мая.

Ролік апублікавалі на YouTube-канале Angel Studios. У цэнтры сюжэту — жывёлы з фермы. Аднойчы яны арганізуюць паўстанне супраць свайго гаспадара. На жаль, ідэалістычнаму плану не наканавана збыцца.

Агучылі мультфільм вядомыя галівудскія зоркі: Кіран Калкін, Вудзі Харэльсан, Стыў Бушэмі, Глен Клоўз, Сэт Роген ды іншыя. 

Вядома, што праца над праектам вядзецца яшчэ з 2011 года, а анімацыі ўжо загадзя прадказваюць шматлікія ўзнагароды і званне найлепшага мультфільма дзесяцігоддзя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула