БЕЛ Ł РУС

«Мы не ўлічылі гэта, прабачце». RFI выдаліла расследаванне аб ліквідацыі генерала ГРУ

7.04.2026 / 13:36

Nashaniva.com

Французская радыёстанцыя RFI афіцыйна прызнала памылку і выдаліла свой рэзанансны матэрыял, у якім сцвярджалася, што генерал ГРУ Андрэй Авяр'янаў загінуў у выніку атакі ўкраінскага беспілотніка.

Андрэй Авяр’янаў (злева)

Пачатковая версія расследавання RFI грунтавалася на звестках ад «добра інфармаваных» лівійскіх крыніц. Сцвярджалася, што ўкраінскія вайскоўцы, якія нібыта базуюцца ў Лівіі, 19 снежня 2025 года атакавалі танкер QENDIL, на борце якога знаходзіўся Авяр’янаў — генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой.

Аднак пазней журналісты прызналі, што не прынялі пад увагу доказы прысутнасці генерала на Мадагаскары ў лютым 2026 года.

Асаблівую ролю ў выкрыцці памылкі адыграў вядомы журналіст-расследавальнік Хрыста Грозеў. Ён назваў матэрыял RFI «цалкам фальшывай гісторыяй» і паказаў на сумнеўнасць першакрыніц інфармацыі.

«Адзінай крыніцай гэтых ілжывых чутак [пра смерць Авяр'янава] з'яўляецца дыскрэдытаваны акаўнт у Telegram, які апублікаваў іх амаль тры месяцы таму», — заявіў Грозеў.

Рэдакцыя RFI пацвердзіла, што доказы візіту Авяр'янава на Мадагаскар робяць версію аб ягонай гібелі немагчымай.

«Адпаведна, змест гэтага артыкула быў выдалены. Мы прыносім прабачэнні нашым чытачам за гэтыя памылкі», — гаворыцца ў заяве медыя.

Таксама ў выдаленым матэрыяле заяўлялася аб прысутнасці 200 украінскіх вайскоўцаў у Лівіі, якія нібыта праводзяць аперацыі супраць расійскага ценявога флоту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула