БЕЛ Ł РУС

Жыхар Горак гатаваў сабе абед і ўспароў жывот

7.04.2026 / 14:27

Nashaniva.com

Няшчасце з 34‑гадовым жыхаром Горак пару тыдняў таму.

Мужчына пасля ўжывання спіртнога дома вырашыў прыгатаваць ежу і пачаў нажом рэзаць замарожаную пячонку. Нож саслізнуў і ўдарыў яго ў жывот справа. Пачаўся крывацёк, маці пацярпелага выклікала хуткую дапамогу.

У бальніцы пацыенту правялі хірургічную аперацыю, і ён два тыдні знаходзіўся пад наглядам дактароў, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

У мужчыны меліся садзіна і колата-рэзаная рана пярэдняй брушной сценкі з пашкоджаннем тонкага кішэчніка; гэтыя пашкоджанні адносяцца да цяжкіх цялесных паводле прыкметы небяспекі для жыцця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула