Абрэзаў валасы, скінуў з балкона і працягваў збіваць. У Магілёве асудзілі мужчыну, які ледзь не забіў каханую на вачах у яе маці
Жыхар Магілёва ў алкагольным чадзе ўчыніў сапраўдную расправу над сваёй сужыцелькай. Толькі неабыякавасць суседзяў, якія выклікалі міліцыю, выратавала жыццё ахвяры.
Фота: СК
Жанчына больш не хацела жыць з мужчынам, які пастаянна піў. Той вырашыў памірыцца і запрасіў маці каханай у госці, нібыта паказаць свежы рамонт і разам выпіць. Але калі падчас застолля жанчына адмовіліся мірыцца, гаспадар кватэры ператварыўся ў звера.
Мужчына душыў жанчыну, цягаў за валасы і пагражаў забіць. Калі яна паспрабавала выбегчы з кватэры, ён схапіў нож і проста адрэзаў ёй валасы.
На балконе агрэсар пачаў акунаць галаву жанчыны ў вядро з вадкімі шпалерамі, абліваў вадой і біў.
У нейкі момант ён проста выштурхнуў жанчыну з балкона другога паверха. Але на гэтым ён не спыніўся — выбег уніз, за валасы зацягнуў пакалечаную ахвяру назад у дом і працягнуў збіваць, ігнаруючы спробы яе маці спыніць гэтае вар’яцтва.
Следства налічыла на целе жанчыны як мінімум 18 сур'ёзных пашкоджанняў. Экспертыза пацвердзіла: мужчына — хранічны алкаголік, але ў момант нападу ён выдатна разумеў, што робіць. Сам абвінавачаны віну так і не прызнаў, аднак факты і сведчанні суседзяў былі мацнейшымі за ягонае маўчанне.
Мужчыну прысудзілі да калоніі ўзмоцненага рэжыму на 15 гадоў і 6 месяцаў.
Прысуд у законную сілу не ўступіў.