БЕЛ Ł РУС

У Клецкім раёне праз моцны вецер знікла электрычнасць

7.04.2026 / 15:52

Nashaniva.com

Адключэнне электрычнасці адбылося ў пяці населеных пунктах.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Як паведамілі ў «Мінскэнерга», прычынай стала падзенне дрэў, якое пашкодзіла паветраную лінію электраперадачы напружаннем 10 кВ.

Для ліквідацыі наступстваў накіравалі дзве брыгады спецыялістаў. Электразабеспячэнне ўжо аднавілі ў чатырох населеных пунктах.

У цэлым па Беларусі ў гэты дзень дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру.

Чытайце таксама:

Моцны вецер валіў дрэвы пад Мінскам ФОТЫ

Мокры снег, днём не больш за +8. Прагноз на наступныя дні

У Беларусі прайшлі першыя навальніцы. У бліжэйшыя дні паўторацца разам са шквалістым ветрам

На наступным тыдні чакаюцца дажджы, а месцамі і снег

Каментары да артыкула