БЕЛ Ł РУС

У Ружанах не далі загарэцца мясцоваму касцёлу

7.04.2026 / 22:35

Nashaniva.com

7 красавіка ў службу выратавання паступіла паведамленне пра ўзгаранне штабеля дроў у гарадскім пасёлку Ружаны Пружанскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа

Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, гарэлі дровы на тэрыторыі кацельні і існавала пагроза распаўсюджвання агню на найбліжэйшыя будынкі, у тым ліку на касцёл, які знаходзіцца зусім побач.

Ратавальнікі хутка спынілі распаўсюджванне агню і патушылі пажар.

Пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула