БЕЛ Ł РУС

У мінскай Малінаўцы мужчына памёр проста на вуліцы

7.04.2026 / 22:57

Nashaniva.com

7 красавіка ў мікрараёне Малінаўка ў Мінску выпадковая прахожая знайшла на зямлі мужчыну.  72‑гадовы пенсіянер ляжаў каля пешаходнай дарожкі недалёка ад дома на вуліцы Ясеніна, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: «Мінск-Навіны»

Жанчына выклікала хуткую дапамогу, але медыкі, якія прыбылі на месца, толькі канстатавалі смерць.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, прыкмет крымінальнага характару ў гэтым выпадку няма.

Праверку па факце здарэння праводзіць Маскоўскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула