БЕЛ Ł РУС

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

8.04.2026 / 09:44

Nashaniva.com

Незвычайная сітуацыя адбылася ў трэцім дывізіёне чэмпіянату Швейцарыі па футболе 4 красавіка.

Побач з полем клуба «Парадыза» ўспыхнуў пажар. У ролі выратавальніка нечакана выступіў адзін з футбалістаў. На яго імгненна адрэагаваў 36‑гадовы капітан мясцовай каманды Эзэкіль Скелота. Ён узяў шланг з вадой, падбег да краю поля і пачаў тушыць агонь.

Перамогу ў матчы атрымаў «Парадыза» — 2:1. Скелота правёў на полі ўсю гульню. Што праўда, клуб займае перадапошні радок у чэмпіянаце і можа вылецець у ніжэйшы дывізіён.

A fire broke out at the Swiss 3rd division match between FC Paradiso & Bavois

The player coming to the rescue with a hose is one-time Italy international Ezequiel Schelotto

The 36-year-old played for Atalanta, Inter, Chievo & Brighton amongst others

tgdom_sport24 pic.twitter.com/G5IwlXscua

— Calcio England (@CalcioEngland) April 5, 2026

Эзэкіль нарадзіўся ў 1989 годзе ў Буэнас-Айрэсе, але, як і папярэдні папа, Францішак, мае італьянскія карані і нават выклікаўся ў зборную Італіі.

У свой час правёў некалькі матчаў за міланскі «Інтэр», гуляў за «Аталанту», «К'ева», «Сасуола», партугальскі «Спортынг» і англійскі «Брайтан».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула