Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба
CTVPLUS пратрымаўся пасля знікнення асноўнага канала пяць дзён.
Ютуб заблакаваў новы канал Сталічнага тэлебачання — CTVPLUS.
У паведамленні СТБ гаворыцца, што новы канал нібыта выдалены з Ютуба праз санкцыі. Пры гэтым адзначаецца, што ні Сталічнае тэлебачанне, ні яго кіраўніцтва не знаходзяцца пад санкцыямі.
«Пасля выдалення 3 красавіка YouTube-канала CTVBY праз санкцыі новы канал пачаў набіраць прагляды і аўдыторыю», — наракае прэс-служба і называе гэта «чарговым прыкладам заходняй палітыкі ў дачыненні да свабоды слова».
3 красавіка з YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Прычыны блакавання дакладна невядомыя.