БЕЛ Ł РУС

Увялі абмежаванні на ўвоз у Беларусь аўтамабільных акумулятараў

8.04.2026 / 15:59

Nashaniva.com

Урад Беларусі ўвёў абмежаванні на ўвоз аўтамабільных акумулятараў. Цяпер для іх імпарту (як для легкавых, так і для грузавых аўто) неабходна атрымліваць спецыяльную ліцэнзію ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю і ўзгадняць яе з Міністэрствам прамысловасці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Гэтая мера ўводзіцца на шэсць месяцаў як часовае рэгуляванне. Пасля гэтага тэрміну рашэнне могуць адмяніць або працягнуць.

Пад ліцэнзаванне трапілі пэўныя віды свінцовых акумулятараў з вадкім электралітам вагой больш за 5 кілаграмаў.

Атрыманне ліцэнзіі патрабуе аплаты дзяржаўнай пошліны, таму выдаткі імпарцёраў павялічацца. Аднак урад упэўнены, што гэта не павінна прывесці да росту цэн для пакупнікоў. Мэта ўведзенай меры — падтрымка беларускіх вытворцаў.

Разам з тым ёсць выключэнні: ліцэнзія не патрэбная для тавараў з краін ЕАЭС пры наяўнасці пацвярджэння іх паходжання, а таксама для прадукцыі, уключанай у спецыяльны рэестр прамысловых тавараў гэтага аб'яднання.

Чытайце таксама:

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў

BMW адклікае больш за паўмільёна машын па ўсім свеце. Яны могуць загарэцца

Кітай забараняе «нябачныя» клямкі ў аўтамабілях

Каментары да артыкула