БЕЛ Ł РУС

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю

9.04.2026 / 07:21

Nashaniva.com

«Гэты вялікі, дрэнна кіраваны кавалак лёду!»

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ сустрэўся ў Белым доме з Дональдам Трампам. Гэта была іх першая сустрэча пасля таго, як Трамп раскрытыкаваў саюзнікаў у Еўропе за адмову далучыцца да вайны, якую ЗША і Ізраіль вядуць супраць Ірана, паведамляе Бі-бі-сі.

Пасля гэтага прэзідэнт ЗША заявіў, што Амерыка можа выйсці з арганізацыі, у якой Злучаныя Штаты адыгрываюць ключавую ролю і якую Трамп раней называў «папяровым тыграм». Гэта заява Трампа, паводле слоў прэс-сакратара Белага дома, магла стаць адной з тэм размовы Трампа і Рутэ.

Сустрэча прайшла за зачыненымі дзвярыма. У інтэрв’ю CNN Рутэ назваў размову «вельмі адкрытай і шчырай», аднак не адказаў наўпрост на пытанне, ці казаў Трамп пра выхад з НАТА. Паводле слоў Рутэ, Трамп «засмучаны» паводзінамі саюзнікаў.

Прэзідэнт ЗША пракаментаваў сустрэчу ў Truth Social, паскардзіўшыся, што «НАТА не дапамагло нам, калі нам гэта было трэба», і дадаў: «Успомніце Грэнландыю — гэты вялікі, дрэнна кіраваны кавалак лёду!»

Намер Трампа «атрымаць» Грэнландыю, аўтаномію ў складзе Даніі, справакаваў крызіс у НАТА.

Пазней прэзідэнт ЗША заявіў, што не плануе сілай захопліваць востраў, але паабяцаў, што «не забудзе» негатыўную рэакцыю на сваю ідэю з боку саюзнікаў з НАТА.

На гэтым тыдні Wall Street Journal пісала са спасылкай на крыніцы пра жаданне Трампа «пакараць» еўрапейскія краіны, якія адмовіліся ад удзелу ў вайне ЗША і Ізраіля супраць Ірана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула