Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год
Дэфіцыт бюджэту па выніках трох месяцаў дасягнуў 4,6 трлн рублёў. Гэта на 20% больш за запланаваны на ўвесь 2026 год паказчык на 3,8 трлн рублёў, сведчаць даныя Міністэрства фінансаў, якія прааналізавала «Агентство».
Выдаткі склалі 12,9 трлн рублёў, што на 17% вышэй за ўзровень мінулага года.
Даходы склалі 8,3 трлн рублёў — гэта на 8,2% ніжэй за мінулагодні паказчык.
Нафтагазавыя даходы сфармаваліся на суму 1,4 трлн рублёў (падзенне на 45% да мінулага года). Ненафтагазавыя даходы федэральнага бюджэту склалі 6,9 трлн рублёў (рост на 7,1% да мінулага года).
Рост дэфіцыту Мінфін традыцыйна патлумачыў апераджальнай дынамікай выканання выдаткаў. Паводле звестак ведамства, гэта абумоўлена аператыўным заключэннем кантрактаў і авансаваннем асобных кантрактных выдаткаў.
Такой «дзіркі» ў бюджэце па выніках першага квартала не было ні ў адзін год вайны. У 2025 годзе яна была меншай за 1,96 трлн, у 2024‑м — 0,6 трлн, у 2023‑м — 2,4 трлн. У 2022 годзе назіраўся прафіцыт.
Такі значны дэфіцыт будзе складана кампенсаваць нават дадатковымі даходамі, якія чакаюцца ў красавіку. Да таго ж пасля перамір’я паміж ЗША і Іранам цэны на нафту апусціліся ніжэй за 100 даляраў.
Рост дэфіцыту павялічвае верагоднасць секвестру бюджэту.