БЕЛ Ł РУС

Паплечніка Бондаравай выклікаў ГУБАЗіК

9.04.2026 / 09:05

Nashaniva.com

Міхаіл Юспа ў сваім тэлеграм-канале расказаў пра напісаны на яго данос і паход у ГУБАЗіК.

«Даносчык прадставіў шэраг паведамленняў з майго канала з аўтарскімі каментарамі, якія намякаюць на тое, што я працую на раскол у Саюзнай дзяржаве, а таксама ўносячы іншыя здагадкі, як мінімум адна з якіх падазрона падобная на тэзіс вельмі гучнага супрацоўніка БелСМІ», — напісаў Юспа.

«Размова ва ўпраўленні атрымалася канструктыўнай. Афіцэры пацвердзілі адсутнасць у маіх тэкстах прыкмет «распальвання варожасці», але і адзначылі вострыя, на іх погляд, моманты ў маіх паведамленнях, над якімі варта падумаць. У канцы я пацвердзіў сваю прыхільнасць беларуска-расійскаму Саюзу, мы паціснулі рукі і я пайшоў дахаты».

Міхаіл Юспа — прарасійскі блогер. У сваім тэлеграм-канале часта выступае супраць ініцыятыў прасоўвання беларускай мовы і культуры. На тэлеграм-канал падпісаныя 726 чалавек

Скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ, працаваў намеснікам начальніка цэнтра прасоўвання адукацыйных паслуг БДУІР і навуковым супрацоўнікам кафедры філасофіі і метадалогіі ўніверсітэцкай адукацыі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула