БЕЛ Ł РУС

Бацька падарыў дачцэ 100 даляраў, а на яе ў абменніку выклікалі міліцыю

9.04.2026 / 14:17

Nashaniva.com

У Пінску звычайны візіт у банк для 16‑гадовай дзяўчыны абярнуўся непрыемнымі наступствамі. 

Ілюстрацыйнае фота

Яна прыйшла абмяняць 100 даляраў, касірка заўважыла прыкметы падробкі і націснула сігнал трывогі. У аддзяленне неўзабаве прыбылі супрацоўнікі міліцыі.

Па словах дзяўчыны, банкнота была падарункам на дзень нараджэння. Грошы перадаў яе 57‑гадовы бацька — па яго словах, ён прывёз іх з-за мяжы.

Пазней экспертыза пацвердзіла падазрэнні: банкнота сапраўды аказалася падробкай. Заведзена крымінальная справа. Размова ідзе пра артыкул за выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула