Абнавілі спісы прафесій, якія даюць права на датэрміновую пенсію. Яны значна скараціліся
У Беларусі абнавілі спісы прафесій, якія даюць права на датэрміновую прафесійную пенсію за працу ў шкодных і небяспечных умовах. Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня 2026 года, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Гаворка ідзе пра два спісы. Першы ўключае найбольш небяспечныя віды работ — напрыклад, падземныя або з асабліва цяжкімі ўмовамі. Другі — працы са шкоднымі, але менш небяспечнымі ўмовамі. Раней выкарыстоўваліся спісы, зацверджаныя яшчэ ў 2005 годзе.
У новых спісах прыбралі прафесіі, якія ўжо не выкарыстоўваюцца або не пацвердзілі шкоднасць паводле праверак умоў працы. Таксама частку спецыяльнасцяў (15 пазіцый) перанеслі з першага спісу ў другі, бо яны аказаліся менш небяспечнымі, чым лічылася раней.
Яшчэ змянілі структуру спісаў: некаторыя раздзелы скасавалі, а прафесіі размеркавалі больш дакладна па відах вытворчасці. Акрамя таго, назвы прафесій і ўмоў працы прывялі ў адпаведнасць з сучаснымі даведнікамі і ўдакладнілі фармулёўкі, каб пазбегнуць розначытанняў.
Усяго такім чынам са спісаў было выключана больш за 800 прафесій і пасад, якія ўлады палічылі ўжо неактуальнымі.
Для работнікаў гэта значыць, што ўжо праведзеная атэстацыя працоўных месцаў застаецца дзейнай да заканчэння свайго тэрміну і праходзіць яе нанова не трэба. Калі прафесія засталася ў абноўленых спісах, права на датэрміновую пенсію захоўваецца.
Чытайце таксама:
Мінпрацы анансавала пашырэнне лічбавых сэрвісаў замест процьмы папер
Падарункі жанчынам на 8 Сакавіка могуць абкласці страхавымі ўзносамі
Сёлета запусцяць эксперымент з электроннымі бальнічнымі
За год сваю справу з дзяржпадтрымкай адкрыла амаль тысяча беспрацоўных