БЕЛ Ł РУС

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

9.04.2026 / 22:23

Nashaniva.com

Яно пачнецца ў 16:00 11 красавіка і скончыцца ўвечары 12 красавіка.

Фота ілюстрацыйнае

Прэс-служба Крамля распаўсюдзіла паведамленне, згодна з якім Пуцін прыняў рашэнне аб велікодным перамір'і з 16:00 11 красавіка да канца дня 12 красавіка 2026 года.

Міністру абароны Андрэю Белавусаву і начальніку Генеральнага штаба Валерыю Герасімаву дадзеныя ўказанні спыніць у гэты час баявыя дзеянні на ўсіх кірунках, але быць гатовымі да «спынення магчымых правакацый».

Пуцін спадзяецца, што ўкраінскі бок таксама ў гэты час ваяваць не будзе.

Першым, раней з заклікам да велікоднага перамір'я выступіў Уладзімір Зяленскі.

Украіна таксама спыніць агонь на Вялікдзень. Аб гэтым паведаміў прэзідэнт Украіны ў адказ на рашэнне Пуціна.

«Украіна не раз заяўляла, што мы гатовыя да мер у адказ. У гэтым годзе мы прапаноўвалі спыненне агню на час велікодных свят і будзем дзейнічаць адпаведна», — заявіў Зяленскі.

«Людзям патрэбны Вялікдзень без пагроз і рэальны рух да міру, і ў Расіі ёсць шанец не вяртацца да нанясення ўдараў і пасля Вялікадня», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Пяскоў: Пуцін пакуль не прымаў ніякіх рашэнняў адносна велікоднага перамір’я

Зяленскі сказаў, што Украіна гатова да велікоднага перамір'я

Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е ў гонар 80‑годдзя Перамогі

Каментары да артыкула