БЕЛ Ł РУС

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»

10.04.2026 / 08:37

Nashaniva.com

Паводле заснавальніка Telegram, кампанія Meta уводзіць у зман мільярды карыстальнікаў, бо нібыта «чытае паведамленні карыстальнікаў і перадае іх трэцім асобам».

«Telegram ніколі гэтага не рабіў — і ніколі не будзе», — напісаў Дураў у сваім англамоўным тэлеграм-канале.

Да паста ён дадаў скрыншот навіны пра падачу калектыўнага пазову супраць Meta. Пазоўнікі сцвярджаюць, што супрацоўнікі кампаніі маюць прамы доступ да асабістых паведамленняў карыстальнікаў.

Паводле іх версіі, для гэтага выкарыстоўваецца бэкдор (наўмысная ўразлівасць у кодзе для схаванага доступу), пра які Meta не паведамляе, хоць публічна заяўляе пра надзейную абарону дадзеных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула