БЕЛ Ł РУС

Трамп запатрабаваў ад Ірана спыніць спаганяць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў

10.04.2026 / 09:10

Nashaniva.com

«Ім лепш гэтага не рабіць, а калі яны гэта робяць, ім лепш неадкладна спыніць!»

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Іран павінен «неадкладна спыніць» браць плату з суднаў за праход праз праліў, заявіў прэзідэнт ЗША.

«Ім лепш гэтага не рабіць, а калі яны гэта робяць, ім лепш неадкладна спыніць!» — напісаў кіраўнік Белага дома ў сваёй сацсетцы Truth Social.

Ён таксама адзначыў, што Тэгеран тым самым парушае дамоўленасць пра двухтыднёвае перамір’е.

«Іран робіць вельмі дрэнную працу, якую некаторыя назвалі б ганебнай. Гэта не тое пагадненне, якое ў нас ёсць!» — падкрэсліў ён.

У пазнейшым паведамленні Трамп запэўніў, што неўзабаве пачнецца рост паставак нафты з Блізкага Усходу. «Вельмі хутка вы ўбачыце, як нафта пачне паступаць — з дапамогай Ірана або без, і для мяне гэта ў любым выпадку не мае значэння», — напісаў ён.

Раней прадстаўнік Саюза экспарцёраў нафты, газу і нафтахімічнай прадукцыі Ірана Хамід Хасейні заявіў, што падчас перамір’я з ЗША Іран будзе патрабаваць ад суднаходных кампаній плаціць па 1 даляры за кожны бараль нафты ў танкерах, якія праходзяць праз Армузскі праліў.

Пры гэтым аплата павінна будзе ажыццяўляцца ў Bitcoin, што дазволіць схаваць транзакцыі і пазбегнуць рызыкі санкцый для суднаўладальнікаў. Танкер, які ідзе без грузу, зможа праходзіць праліў бясплатна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула