БЕЛ Ł РУС

Сергеенка ўзяў удзел у інаўгурацыі прэзідэнта М'янмы

10.04.2026 / 09:37

Nashaniva.com

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка ўзяў удзел ва ўрачыстай цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта М’янмы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Абраны прэзідэнт Мін Аун Хлайн у прысутнасці членаў абедзвюх палат парламента (Асамблеі), суддзяў Вярхоўнага суда, іншых афіцыйных асоб і замежных гасцей прынёс прысягу, абавязаўшыся дзейнічаць у інтарэсах народа і выконваць Канстытуцыю краіны.

Кандыдатуру Мін Аун Хлайна на пасаду прэзідэнта 3 красавіка 2026 года падтрымала большасць парламентарыяў Асамблеі.

Згодна з Канстытуцыяй М’янмы, прэзідэнт абіраецца на пяцігадовы тэрмін. 

Мін Аун Хлайн прыйшоў да ўлады ў лютым 2021 года ў выніку вайсковага перавароту, які зрынуў прэзідэнта Він М'іна і Аўн Сан Су Чжы, якія пазней былі асуджаныя на працяглыя тэрміны.

Хлайн з 2021 года займаў пасаду прэм'ер-міністра і быў фактычным кіраўніком краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула