61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію
Сярод абвінавачанняў Святланы Ангелейка — «заклікі да прычынення шкоды Беларусі» і «абраза Лукашэнкі».
Святлана Ангелейка. Фота з яе старонкі ў фэйсбуку
Святлане Ангелейка 61 год. Яна родам з Рагачова. Жыла ў Мінску. Да нядаўняга часу працавала ў Мінскім праектна-канструктарскім тэхналагічным інстытуце.
Справу Святланы разглядалі ў Мінскім гарадскім судзе. Пенсіянерку абвінавацілі адразу па чатырох палітычных артыкулах: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да прычынення шкоды Беларусі), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), а таксама па ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Жанчыне прысудзілі калонію, дакладны тэрмін невядомы.
Чытайце таксама:
Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна
25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку