БЕЛ Ł РУС

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку

11.04.2026 / 08:28

Nashaniva.com

Паводле слоў амерыканскага лідара, «Арка Трампа» стане «найвялікшай і найпрыгажэйшай трыумфальнай аркай ва ўсім свеце».

Белы дом апублікаваў праект 76‑метровай аркі, якую прэзідэнт Трамп хоча ўзвесці ў сталіцы ЗША.

Трамп заявіў, што яго адміністрацыя падала планы па будаўніцтве аркі ў Камісію па выяўленчым мастацтве — групу, у склад якой уваходзяць яго саюзнікі, — якая разгледзіць прапанову на наступным тыдні.

Паводле слоў амерыканскага лідара, «Арка Трампа» стане «найвялікшай і найпрыгажэйшай трыумфальнай аркай ва ўсім свеце».

«Гэта будзе цудоўным дадаткам да раёна Вашынгтонa, якім усе амерыканцы змогуць карыстацца на працягу многіх дзесяцігоддзяў!»

Бі-бі-сі адзначае, што калі праект зацвердзяць, помнік стане вышэйшым за будынак Капітолія і Мемарыяла Лінкальна.

76 метраў гэта адсылка да года абвяшчэння незалежнасці ЗША — 1776 год. Сёлета будзе адзначацца 250‑годдзе незалежнасці ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула