Асуджаныя падчас тэлефанаванняў родным просяць сваякоў выйсці з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-чатаў калоній і СІЗА
6 красавіка КДБ прызнаў тэлеграм-чат «СІЗА №1 Калядзічы» «экстрэмісцкім фармаваннем».
Фота: «Вясна»
Акрамя яго ў адпаведны спіс дадалі 10 тэлеграм-чатаў, 9 вайбер-чатаў і 3 суполкі ва «Укантакце» — гэта чаты з людзьмі, чые сваякі знаходзяцца ў СІЗА ці калоніях.
У гэтыя выходныя некаторыя зняволеныя тэлефануюць сваім родным і просяць іх выйсці з гэтых чатаў: кажуць, што, маўляў, усе з гэтага чату, незалежна ад таго, што яны пішуць, трапяць пад «экстрэмісцкі» артыкул.
Мяркуючы па ўсім, сказаць такое іх просяць супрацоўнікі калоній, піша «Вясна».