БЕЛ Ł РУС

У Мінску асвяцілі велікодныя стравы

11.04.2026 / 15:16

Фота: БелТА

Сёння ў праваслаўных храмах Беларусі напярэдадні Вялікадня асвячаюць велікодныя стравы.

Адно з такіх асвячэнняў прайшло каля Свята-Духава кафедральнага сабора, што ў Верхнім горадзе ў Мінску.

Уначы ў саборы пройдзе вялікае богаслужэнне, якое ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усёй Беларусі Веніямін. Яно будзе паказана па БТ і «Беларусь-24». Пачатак у 23:45.

Урачыстыя святочныя богаслужэнні пройдуць ва ўсіх праваслаўных храмах.

Адзначыць Вялікдзень і Беларуская праваслаўная парафія ў Вільні.

Віленская грамада запрашае ўсіх прыняць удзел у пасхальным Хросным ходзе і начной Велікоднай Літургіі, што пачнецца ў ноч з 11‑га на 12‑га красавіка ў знакамітай гістарычнай Троіцкай царкве ў базыльянскіх мурах блізка апоўначы а 23.50 (Aušros vartų g. 7б).

Асвячэнне велікодных страў адбываецца сёння да 21.00 у царкве па адрасе Bokšto gatvė, 4.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула