БЕЛ Ł РУС

У Іерусаліме сышоў Жыватворны агонь

11.04.2026 / 16:07

Nashaniva.com

У Вялікую суботу, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня, у Іерусаліме ў храме Труны Гасподняй адбыўся сыход Жыватворнага агню — традыцыйная падзея, якую вернікі лічаць цудам.

Фота: AP Photo/Mahmoud Illean

Агонь з’яўляецца ў Кувукліі — невялікай капліцы ў цэнтры храма, дзе, паводле хрысціянскай традыцыі, знаходзіцца месца пахавання Ісуса Хрыста. Ён сімвалізуе святло Уваскрасення і лічыцца адной з галоўных святынь хрысціянскага свету.

Паводле звычаю, Іерусалімскі патрыярх уваходзіць у Кувуклію з незапаленымі свечкамі і пасля малітвы выходзіць ужо з агнём, які перадаецца прысутным вернікам.

Традыцыйна часцінку Жыватворнага агню даставяць і ў Беларусь. Вернікі змогуць атрымаць яго падчас велікодных набажэнстваў у храмах па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

Жыватворны агонь даставяць у Беларусь раніцай 12 красавіка

У Мінску асвяцілі велікодныя стравы

У Мінску перад пачаткам футбольнага матча капітаны камандаў пабіліся велікоднымі яйкамі ВІДЭА

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

Каментары да артыкула